:

Аб удзеле супрацоўнікаў Генеральнага консульства Беларусі ў Стамбульскім марафоне

04.11.2026 г.


1 лістапада 2026 года супрацоўнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле прынялі ўдзел у 48-м Стамбульскім марафоне.


Маштабнае спартыўнае мерапрыемства аб'яднала больш за 45 тысяч удзельнікаў са 143 краін. Маршрут, які злучае азіяцкую і еўрапейскую часткі горада, стаў сімвалам аб'яднаўчай сілы спорту, дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі.


Удзел супрацоўнікаў Генеральнага консульства ў марафоне стаў укладам у папулярызацыю здаровага ладу жыцця і падтрымку міжнароднага спартыўнага руху.


Падобныя мерапрыемствы ствараюць атмасферу адкрытасці і добразычлівасці, спрыяюць умацаванню гуманітарных сувязяў і ўзаемнай цікавасці паміж краінамі і народамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці