:

Аб сустрэчы Генеральнага консула Беларусі з кіраўніцтвам Асацыяцыі экспарцёраў ювелірных вырабаў Турэччыны

04.11.2026 г.


Адбылася сустрэча Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Я.Барткевіч з кіраўніцтвам Асацыяцыі экспарцёраў ювелірных вырабаў Турэччыны на чале з яе старшынёй Мустафой Озджанам.


Падчас гутаркі абмеркаваны перспектывы развіцця беларуска-турэцкага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў ювелірнай галіне, пашырэння прамых кантактаў паміж профільнымі прадпрыемствамі дзвюх краін.
Асобая ўвага ўдзелена магчымасцям усталявання партнёрскіх сувязяў, абмену інфармацыяй аб патэнцыяле ювелірнай вытворчасці Беларусі і Турэччыны, а таксама ўдзелу прадстаўнікоў дзелавых колаў у спецыялізаваных выставах і іншых галіновых мерапрыемствах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці